Юлія Гурневіч

Гештальт-псіхатэрапеўтка

Ładowanie treści...

Siebie Blisko

кабінет псіхатэрапіі

Julia Hurnievič

Чым больш чалавек шчыры перад сабой, тым больш шанцаў на задавальняючае жыццё.

Nancy McWilliams

Запісацца на прыём

Пра мяне

Julia Hurnievič

Я псіхолаг і гештальт-тэрапеўтка, у дадзены момант прахожу працэс сертыфікацыі. Я скончыла псіхалагічны факультэт Універсытэта Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве, а таксама прайшла чатырохгадовую адукацыю ў Інстытуце Інтэгральнай Гештальт-тэрапіі ў Кракаве.

З 2019 года я працую з падлеткамі, дарослымі, парамі і групамі. Мая мэта - дапамагчы людзям лепш разумець сябе, свае пачуцці і адносіны. Я падтрымліваю ў моманты крызісу, пасля расставанняў, у эмацыйных цяжкасцях а таксама ў працы над адчуваннем уласнай каштоўнасці. Я веру, што змены пачынаюцца з уважлівага кантакту з сабой і сваімі патрэбамі.

Я праводжу псіхатэрапію ў Вроцлаве, Празе і анлайн. Свой досвед я атрымала, сярод іншага, у Моладзевым цэнтры прафілактыкі і псіхатэрапіі ў Варшаве, а таксама ў варшаўскім Ваенным медыцынскім інстытуце. Супрацоўнічаю з арганізацыямі, якія дапамагаюць уцекачам з Украіны і Беларусі.

Я рэгулярна ўдзельнічаю ў супервізіі і пашыраю свае веды на трэнінгах і канферэнцыях. Для мяне вельмі важна, каб кожны чалавек, працуючы над сабой, мог адчуваць сябе бяспечна і камортна.

Для мяне важна, каб людзі ЛГБТ+ маглі адчуваць сябе ў тэрапіі бяспечна і без асуджэння. У сваёй працы я таксама супрацоўнічаю з актывісцкімі і падтрымліваючымі арганізацыямі.

Як я працую

Прапаную (стацыянарна і анлайн)

  • Псіхалагічная кансультацыя (50 хвілін) - гэта першы крок, каб паглядзець на сваю сітуацыю і падумаць, што вам сапраўды патрэбна. Падчас сустрэч мы гаворым пра цяжкасці, эмоцыі і тое, што падштурхнула вас да пошуку падтрымкі. Мы разам вызначаем, якая форма дапамогі будзе для вас найбольш адпаведнай.
  • Бацькоўскія кансультацыі (50 хвілін) - гэта сустрэчы, на якіх мы разам аналізіруем, што адбываецца ў вашых адносінах з дзіцём. Шукаем карані цяжкасцей і шляхі, як з імі справіцца. Мы распрацоўваем канкрэтныя крокі, якія ў выніку дапамогуць вам лепш разумець і падтрымліваць дзіця, а таксама адчуваць сябе больш упэўнена ў бацькоўскай ролі.
  • Індывідуальная псіхатэрапія для дарослых (50 хвілін) - гэта рэгулярныя сустрэчы, звычайна раз на тыдзень. Мы абмяркоўваем важныя для вас тэмы, у тым ліку патрэбы, эмоцыі і схемы паводзін, якія могуць ускладняць жыццё. Тэрапія дапамагае глыбей зразумець сябе і свае паводзіны, будаваць больш здаровыя адносіны і ўносіць устойлівыя змены ў жыццё.
  • Індывідуальная псіхатэрапія для падлеткаў (50 хвілін) прызначаная для падлеткаў ад 14 гадоў. Асаблівую ўвагу я звяртаю на тое, каб нашы сустрэчы праходзілі ў бяспечнай атмасферы. Размова адаптаваная да ўзросту і патрэб маладога чалавека. Каб распачаць псіхатэрапію патрэбная згода бацькоў. Пры неабходнасці я таксама запрашаю бацькоў на сумесныя сустрэчы, каб больш грунтоўна дапамагчы не толькі падлетку, але і ўсёй сям’і.
  • Парная псіхатэрапія (75 хвілін)- гэта прастора для размовы пра тое, што баліць, аддаляе альбо выклікае напружанне ў адносінах. Мы засяроджваемся на камунікацыі, узаемным разуменні і эмоцыях. Вучымся слухаць адно аднаго з большай адкрытасцю і эмпатыяй, распазнаваць свае патрэбы і гаварыць пра іх так, каб гэта ўмацоўвала адносіны, а не шкодзіла ім. Мэтаю можа быць як аднаўленне блізкасці і пошук новых шляхоў быць разам, так і падтрымка у працэсе развітання.

Кожная сустрэча - гэта запрашэнне спыніцца, лепш зразумець сябе і знайсці больш спакою ў паўсядзённым жыцці.

З якімі праблемамі вы можаце звярнуцца...

  • Дэпрэсія і паніжаны настрой
  • Псіхасаматычныя болі
  • Трывожныя расстройствы і фобіі
  • Асабовыя расстройствы
  • Жыццёвыя крызісы і цяжкасці з адаптацыяй
  • Цяжкасці ў адносінах
  • Нізкая самаацэнка
  • Расстройствы харчавання
  • Траўматычны досвед
  • Стрэс і прафесійнае выгаранне

Мой падыход

Працэс тэрапіі

У сваёй працы я выкарыстоўваю падыход Гештальт, які сканцэнтраваны на пашырэнні свядомасці - эмоцый, патрэб, перакананняў і схем, якія фарміруюць вашае жыццё. Тэрапія дапамагае лепш зразумець сябе у кантэксце цяперашніх перажыванняў, а таксама ўплыву мінулага.

Я надаю вялікае значэнне тэрапеўтычным адносінам. Менавіта ў бяспечным, сапраўдным кантакце лягчэй адкрываць тое, што сапраўды ў вас жыве. Разам мы разглядаем механізмы, якія вамі кіруюць, і працуем над зменамі, якія дапамагаюць жыць у большай згодзе з сабой.

Метады працы

У сваёй працы я выкарыстоўваю розныя тэрапеўтычныя метады, у тым ліку эксперыменты, дыялог, працу з целам, візуалізацыі. Я заўсёды падбіраю спосаб працы накіраваны на індывідуальныя патрэбы кліента.

Пры лячэнні траўмаў і ПТСР я таксама выкарыстоўваю метад IRRT (Imagery Rescripting and Reprocessing Therapy). Гэта спосаб працы з цяжкімі ўспамінамі і эмоцыямі, які дапамагае паступова аднавіць пачуццё бяспекі і кантролю над уласным жыццём.

My Approach Image

Кантакт

Запісацца на прыём праз ZnanyLekarz ...

... або звяжыцеся са мной непасрэдна